2008
Dec 31 2008Вось ужо зусім на зыходзе 2008-ы. Як заўсёды, трошкі сумна, як і напярэдадні любога іншага сьвята, але ўсё ж на душы сьветла й прыемна. Таму што гэта быў ахвігенны год, напэўна, лепшы год у маім жыцьці.
Гэта быў год паступленьня. Заўсёды вельмі цёпла ўспамінмаю нашу паездку ў Піцер, калі нас прымаў sinkaiya – зусім незнаёмы чалавек, які быў гатовы нам нават грошаў даць без усялякай нашай ініцыятывы, вялікі дзякуй ep5il0n за тое, што яны зь Сярожам увогуле ёсьць :)
Піцер даўся зусім проста, але самае цяжкае было не паступіць, а выбраць. Праз мае глыбока скептычныя адносіны да вышэйшай адукацыі як у Расеі, так і ў Беларусі, я ўсё ж выбраў людзей між людзьмі й Піцерам. І я ні разу не шкадую, што прайшоў праз кучу рызыкаў з шанцамі займець вялікую колькасьць праблемаў. Мне шанцавала ў гэтым годзе, я не памыліўся. Вельмі моцна на сабе адчуў “ілгаць для дабра”
Увогуле, гэта паступленьне вельмі добра раскрыла ўсіх навокал. Хто што казаў, хто як аднёсься. Я вельмі добра ўсіх разумею, але ўсё ж выбар быў мой. Дзякуй тым, хто зразумеў. Дзякуй тым, хто падтрымліваў.
У адносінах да ўсяго года хацелася б адзначыць аднаго чалавека болей за астатніх. Як выявілася, Маша – моё альтэр эга, якое нават у нейкай ступені прэтэндуе быць чалавекам, які разумее. Пускай нават не заўсёды ў тэму, але ўсё ж гэты чалавек зрабіў шмат чаго для мяне ў гэтым годзе.
У мяне было клёвае лета, кіпы ўсялякіх мерапрыемстваў і сустрэч, новыя знаёмствы. Гэты год у прынцыпе быў багаты на новыя знаёмствы. Лета было Летам зь вялікай літары. З паходамі ў лес на дні народзінаў, тэстамі і ўпаданьнямі ў дзяцінства пасьля іх, з асабістым днём нараджэньня, з рэдкімі, але вельмі меткімі купаньнямі (хо-хо!), зь вячэрнім півам з Машай, з перажываньнямі і ўгарным залічэньнем у першых радах і неадэкватным сьцёбам, са снабізмам і пагрозамі высадзіць нас зь цягніка на першым прыпынку. Зь непаразуменьнем, у рэшце рэшт
За гэты год я пасьпеў пачаць і скончыць паліць. Пасьпеў паспрабаваць заставіць траіх чалавек не паліць. З аднім нават атрымалася, што вельмі важна. Вельмі шмат чаго было, так усё было неабдымна і шмат, што не хапіла б нават і кнігі, каб напісаць пра ўсё гэта ды яшчэ й паясьніць адносіны. Хочацца напісаць пра кожнага і кожнае (пішу гэты пост з трэцяй спробы). Фільмы, музыка, кнігі, мерапрыемствы, людзі, падзеі, праекты, думкі, гарады – усё за межамі кароткага паста. Столькі ўсяго было рознага і з розных сфер. Шмат пра што я стараўся пісаць, але яшчэ больш што прайшло міма, на жаль. Нават чытаючы два іншых “мяне” не атрымаецца ахапіць усё
У гэтым годзе рэалізавалася маё навагодняе жаданьне, што ўвогуле непаясьняльна і ў той жа час прыемна. Вельмі хацелася б, каб у кожнага чалавека было тое, што б магло яго храбіць шчасьлівым, каб было жаданьне, якое магчыма загадаць, ведаючы, што яно збудзецца. Я цябе кахаю, сонейка :)
Дзякуй усім тым, хто быў са мной у гэтым годзе. Тым, хто адышоў на задні плян і тым, хто выйшаў на пярэдні, і нават тым, хто яшчэ сабе ніяк не выявіў, таму што важны кожны. З новым годам! :)
{ Tags: 2008, belarus, feelings, friends, holidays, love, me, new year, russia, something, spb, summer, univer }








Recent Comments