limit interface speed
Sep 23 2009Праз нечаканыя абставіны у мяне зьявіўся сусед, прычым такі сусед, які не супраць пасядзець у сеціве і спампаваць адтуль што-небудзь вялікае. Лішаць яго доступу ў сеціва неяк не дужа прыгожа было б.
Ноўтбук ягоны адмовіўся бачыць правадную сетку на ўзроўкі аўтаматычнага атрыманьня адрэсы праз DHCP, так што мне прыйшлося патаньчыць з бубнам і нейкім дзіўным чынам падняць Ad-hoc wifi між ноўтбукамі. Ня ведаю, з чыйго боку гэта выглядала большым цудам, таму як раней у мяне Ad-hoc не працаваў у прынцыпе, а цяпер ягоны ноўтбук выпадкова (нешта з сонцам?) можа губляць сетку. Але цяпер усё, зраецца, працуе як трэба.
Усё б добра, але толькі тарэнты маюць звычку зьядаць увесь канал, а абмежаваньне мне выставіць на суседскім ноўтбуку ня дужа зручна. Ды й для чаго? :)
Пасьля ня самых доўгіх пошукаў і настальгіі па дзяцінству, калі мне прыхлжзілася трымаць на сабе сэрвер па раздачы сеціва на 512 кбіт на 30, а то і больш (sic!) чалавек, узгадаліся патрэбныя каманды. Каб не марнаваць час кожны раз, узгадваючы аргументы, я зрабіў прастую функцыю ў ~/.zshrc:
wlanspeed() {
sudo tc qdisc replace dev wlan0 root tbf rate ${1}kbit burst 10kb latency 70ms minburst 1500
}
Лёгкім рухам рукі і выклікам «wlanspeed 500», напрыклад, хуткасьць Wifi злучэньня абмяжоўваецца да 500 кбіт. Падрабязьней даведацца што-небудзь пра аргументы і ня толькі магчыма па спасылцы. Скажу толькі, што абмяжоўваецца толькі хуткасьць выходзячага трафіку на інтэрфейсе (для інтэрнэта ён уходзячы), так што калі б трэба было рэзаць хуткасьць аддачы дадзеных у сеціва, то прыйшлося б шаманіць зь меткамі пакетаў і наладкай падобнага хаку для eth0. Добра, што яно мне не патрэбна.
Блогус – отчеты туристов, социальная сеть для туристов и сочувствующих
Проекторы, экран на всю стену — разве не круто?
otvetin.ru — ответы на ваши вопросы.
{ Tags: ad-hoc, atheros, connection speed, internet, linux, networks, tc, wifi }




Recent Comments