21 grams
Sep 19 2008
Паглядзеў фільм “21 грам” Алехандра Гансалеса Іньяррыту. Таго чалавека, які зьняў яшчэ і “Вавілон” і “Сука любоў”. Аб гэтых фільмах я шмат чуў, але яшчэ не глядзеў, хяця яны ў мяне ёсьць. Магчыма, трэба было б паглядзець і іх, перш чым адпісвацца, можа змог бы параўнаць неяк рэжысуру. Тым ня менш, Іньяррыту ў мяне цяпер адзін з улюблёных рэжысэраў.
Фільмі проста патрасны. Хістраспляценьне лёсаў, сьмярцей і зносін. І ўсё гэта разварочваецца па сьпіралі, калі мы ўжо бачылі нейкі момано раней, але і ў далейшым ён раскрываецца паўней і пачынае атрымліваць зусім другую афарбоўку. Атрымліваецца як бы погляд з іншага боку.
Праз увесь філм ідзе думка пра тое, што “Жыцьцё працягваецца”, як бы мы таму не працівіліся і не стараліся сабе пераканаць у зваротным. Адзінота, адчай, нянавісьць, наркотыкі, цяга да самагубства як да выхаду – усё ёсьць і настолькі віртуозна сплецяна, што проста дух захоплівае. Асабліва ўразіў паказ каханьня сэрцам і каханьня сэрца. Такая вельмі горкая іронія атрымалася. Велікалепны паказ праблемы чапляньня за жыцьцё ці хаця б успамін аб ёй, проста немагчыма не задумацца. Дужа яскрава, да жудаснага, паказана, як пераацэньваюцца людзі і адносіны ў жыцьці ў экстрымальных сітуяцыях небясьпекі. Я гэта на сабе адчуў, шмат чаго зразумеў. А як шумела кроў у вушах! Я такога ніколі ня бачыў, толькі адчуваў.
Акрамя ігры акцёраў, у якую проста верыш, парадаваў дубляж. Настроі, крыкі, плач – усё цудоўна стасуецца з відэарадам, што вялікая рэдкасьць. Нават у асабліва нэрвозныя моманты было чутна, як трашчыць папера ў цыгарэтах, нават нейкія свае ўспаміны навеяла. Нягледзячы на ўсё, хацелася бы пераглядзець з арыгінальнай дарожкай і субтытырамі. Нават проста так варта было б пераглядзець.
Глядзеў нават частку субтытраў.
Гэта не рэцэнзія ці што-небудзь у такім пляне, я не майстар такіх рэчаў. Проста хацелася падзяліцца
{ Tags: feelings, films, reviews }




Recent Comments