theatre
Oct 10 2008Нягледзячы на тое, што мяне як бы ніхто не папярэджваў, што будзе праводзіцца фэстываль студэнцкіх тэатраў Тэатральны куфар, я ўсё ж вырашыў туды схадзіць. Адразу не атрымалася, таму як зусім вылецела з галавы дата пачатку, 8-га я адзін вырашыў ня йсьці (былі аб’ектыўныя і ня вельмі прычыны), а ўчора ўсё ж неяк выбраўся зь дзяўчынай на спэктакль «Балерина за колючей проволокой» нямецкага тэатру «Das Dokumentartheater Berlin».
Прыйшлі мы раней, хвілін за 25-30 да пачаку, але народу ўжо было даволі вялікі натоўп. На пару хвілін мы адышлі ад актавай залі Ліцэю БДУ, а калі вярнуліся, ужо стаяла ахова і нікога не прапускала. Народу шмат, бачыце, набралося. Не пускалі нават тых людзей, каму там “месцы займалі” і каго “там чакалі”. Не выратавалі нават угаворы тых, хто чакаў. Тут першае вялікае фі варта выказаць у адрас ахоўніка, які вёў сабе ня вельмі культурна. Зьбянтэжылі ўвогуле адносіны да гледачоў. Дужа зьбянтэжыла грубасьць, з якой ён зачыняў дзьверы, натуральна зьмінаючы длязчын, якія стаялі непадалёк. У рэшце рэшт, бліжэй да пачатку спэктаклю людзей пачалі запускаць..
Зала была ў асноўным забіта гледачамі, але палова партэрц была проста вольная. Ледзь ня пача чалавек там сядзела. Пускаць туды не пушчалі, сказалі, што месцы занятыя. Ня ведаю, наколькі тое праўда і ці запоўнілі тыя месцы потым. Нас адправілі садзіцца на прыступкі, прычым наверх, сказалі ў партэр ня лезьці. Ладна, рабіць няма чаго, селі.
Праз пару хвілін зьявілася цёця, пра якую ў дзьвярэй нехта выказаўся: “ооо, прыйшла, зараз пачнецца тэатр…”. Тут жа яна абвінаваціла усіх, што мы ўламіліся, зламалі ім дзьверы і ўвогуле нас там ніхто не чакае. Вось такія адносіны да гледача. Зразумець такое я ну ніяк не магу, хоць забейце.
Прыйшлося пайсьці адтуль. Я напэўна чагосьці не разумею, але выганяць гледачош з паказу – гэта ўжо поўны перабор. Можна было зрабіць квіткі за грошы, каб неяк публіку адсеяць, можна было праводзіць на іншай пляцоўцы, варыянтаў дастаткова.
Такія пірагі, сёньня паспрабуем прыйсьці раней.
{ Tags: culture, friends, life, me, projects, students, theatre }




Recent Comments